Дорыс Лойтхард (ням.: Doris Leuthard; нар. 10 красавіка1963, Мерэншванд, Аргау, Швейцарыя) — швейцарскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, двойчы ў 2010 і 2017 гадах прэзідэнт Швейцарыі, прадстаўляе Хрысціянска-дэмакратычную народную партыю, у 2004 годзе старшыня.
Скончыла юрыдычны факультэт Цюрыхскага ўніверсітэта. У 1991—2006 гадах працавала юрыстам. У 1997—2000 гадах была дэпутатам кантанальнага парламента Аргау.
У 1999—2006 гадах была дэпутатам Нацыянальнага савета. У 2006 годзе пасля адстаўкі Жазефа Дайса была абраная замест яго чальцом Федэральнага савета, стаўшы часткай федэральнага дэпартамента па эканамічных справах, што парушыла традыцыю, па якой чалец Федэральнага савета замяняўся прадстаўніком той жа моўнай групы. Яна стала 109-м чальцом Федэральнага савета і 5-й жанчынай на гэтай пасадзе. У 2008 годзе была абрана 173 са 198 галасоў віцэ-прэзідэнтам Швейцарыі на 2009. 2 снежня 2009 года абрана 158 са 183 галасоў прэзідэнтам Швейцарыі на 2010 год. У снежні 2015 года абрана на 2016 год віцэ-прэзідэнтам Швейцарыі. 7 снежня 2016 года была абрана 188 галасамі на 2017 год прэзідэнтам Швейцарыі. Уступіла на пасаду 1 студзеня 2017 года.